Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.

Яны вярталі незалежнасць

Уладзімір АРЛОЎ

Як і абяцаў чытачам „Нівы”, да гістарычнага дня 25 жніўня, калі ў 1991 годзе Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі набыла канстытуцыйны статус, што азначала незалежнасць дзяржавы, прапаную партрэты нашых дэпутатаў-„незалежнікаў”. Гэтым разам зноў перагорнем старонкі будучага выдання маёй кнігі „Імёны Свабоды”. Гаворка пойдзе пра тых народных абраннікаў Вярхоўнага Савета Беларусі гістарычнага 12-га склікання, чый жыццёвы шлях ужо завяршыўся, але чые імёны і справы застануцца ў найноўшай гісторыі краіны.

Уладзімір Заблоцкі

Ён запомніўся мне асобаю нязменна ўпэўненай у сабе: у сваіх прамовах, высновах, прагнозах. Гэтая якасць грунтавалася на глыбокіх ведах, аналітычным розуме і, што надзвычай важна, на нязменнай пазіцыі беларускага незалежніка.

Калі б краіна пайшла іншым шляхам, ён мог бы стаць паспяховым прэм’ер-міністрам. Зрэшты, Заблоцкі пабыў прэм’ерам, але — ценявога кабінета ў Вярхоўным Савеце. Ён быў намеснікам старшыні Апазіцыі БНФ Зянона Пазьняка і мае велізарныя заслугі ў тым, што 27 паплечнікаў-незалежнікаў у акне магчымасцей здолелі перамагчы парламенцкую камуністычную большасць, якая колькасна (толькі колькасна!) перавышала болей чым у дзесяць разоў.

Наш герой скончыў прэстыжны Маскоўскі энергетычны інстытут. На парозе вяртання Беларусі незалежнасці кандыдат тэхнічных навук Заблоцкі загадваў аддзелам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF