Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.
Андрэй Турцэвіч: наймалодшы ваяр палка КаліноўскагаЯна ЗАПОЛЬСКАЯСпартовец, выдатнік, самы малады баец палка імя Кастуся Каліноўскага Андрэй Турцэвіч, пазыўны «Бланш», восем месяцаў правёў на вайне, дзе быў аператарам баявых дронаў, але таксама на вайне знайшоў і сваё каханне. Радыё Рацыя: — Самы малады ваяр — гэта значыць? Андрэй Турцэвіч: — Гэта значыць, што мне 18 гадоў, нават цяпер. Я падаў заяўку на ўступленне ў полк Каліноўскага проста ў свой дзень народзінаў, як толькі прачнуўся, на сваё 18-годдзе. — Чаму, маючы 18 гадоў, ты вырашыў пайсці ў полк Каліноўскага? Я адзначу, Андрэй — грамадзянін Беларусі, але амаль усё сваё свядомае жыццё пражыў ва Украіне... — Так, я жыву ва Украіне з 2008 года, валодаю ўкраінскай мовай, а вось беларускую, на жаль, пакуль не вывучыў. Гісторыя, чаму я так вырашыў, даволі банальная: я вучыўся ў Польшчы, у Варшаве, скончыў першы курс і зразумеў, што не магу проста сядзець, нічога не рабіць, назіраць, як маім сябрам цяпер вельмі цяжка. Таму я ўзяў акадэмічны адпачынак, вярнуўся ва Украіну, прайшоў падрыхтоўку і падаў заяўку. — А чаму менавіта полк Каліноўскага? — Па-першае, у мяне ўзніклі складанасці з дакументамі, бо я — грамадзянін Беларусі. Па-другое, там ужо быў мой бацька, і я плюс-мінус ведаў, як там усё працуе, таму таксама абраў полк Каліноўскага. — Як бацькі паставіліся да такога рашэння? — Насамрэч вельмі спакойна, бо ў нас у сям’і ўсе дастаткова (...) |