Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.

Бельскі ліцэй у новым навучальным годзе

Уля ШУБЗДА

Лета дагарае, вучні яшчэ на канікулах, але ўжо думаюць аб новых заплечніках і сшытках. У тым часе дырэктары і настаўнікі ўжо пачынаюць падрыхтоўку да новага навучальнага года. Таму ў Бельскі ліцэй заехалі мы з Юркам Ляшчынскім, выпускніком таго ж ліцэя, 22 жніўня, каб паразмаўляць у ціхім яшчэ будынку з дырэктар ЯАННАЙ ЯКІМЮК. Будынак вельмі ўтульны, а кожная зала — своеасаблівы свет: зала беларускай мовы пахне старымі кніжкамі, зала геаграфіі — цэлая зялёная, гімнастычная зала — сіняя і светлая, а ў катэхетычнай зале гадзінамі можна глядзець на прыгожыя іконы. Я ўпэўненая, што мала якая пляцоўка мае камфартабельныя карычневыя канапы на калідорах, з якіх проста не хочацца падымацца.

Юрка Ляшчынскі: — Колькі ў школе вучняў?

— Было 265.

Ю.Л.: — А класы якія?

— Цяпер у першым класе будуць тры аддзелы. Сёлета ў параўнанні з іншымі школамі Бельска ў наш ліцэй паступіла найбольш заяў.

Ю. Л: — Значыць, колькі?

— Дзевяноста. І хачу сказаць, што сярод вучняў-першакласнікаў ёсць і такія, якія будуць вывучаць беларускую мову.

Ю. Л.: — Ёсць і такія, якія не хочуць?

— Так.

Ю. Л.: — А якая прапорцыя?

— Мы далі ім выбар, і вучні ў час канікул мелі магчымасць вырашыць, падпісацца. Думаю, што гэта таксама быў выбар бацькоў. Яны хацелі вучыцца ў добрым ліцэі, дзе добрыя настаўнікі, дзе вынікі атэстату сталасці добрыя (яны ў нас заўсёды былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF