Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.
Краявіды, поўныя радасці жыццяРадаслаў МАЦІЕВІЧМенавіта пад такой назвай адкрылася выстава карцін і вітражоў Олі Буйко, беларускай мастачкі, якая больш за тры гады жыве ў Познані. 8 жніўня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбылося адкрыццё гэтай падзеі, якая таксама з’яўляецца першай персанальнай выставай беларускай мастачкі. Працы мастачкі выклікалі значную цікавасць як у мясцовых жыхароў, так і ў турыстаў. Выстава была арганізавана ў рамках праекта «Беларускі мастацкі алфавіт». Кажа дырэктар музея Тамаш Ціханюк: — Некалькі гадоў таму мастацтвазнаўца нашага музея Агнешка Ціханюк задумала праект пад назвай «Беларускі алфавіт мастацтва». Яна хацела прадэманстраваць сучаснае беларускае мастацтва беларускае меншасці ў Польшчы. У рамках гэтага праекта, акрамя арганізацыі выставы, мы таксама ствараем «Беларускі слоўнік мастакоў», нешта падобнае на польскае выданне «Вялікія мастакі», дзе ўсе мастакі паслядоўна прадстаўлены аднолькава, у выглядзе ўкладышаў, якія можна ўкладваць у папку. Гэтая ідэя спадабалася і Міністэрству. Заўсёды так бывае, што калі ствараецца нешта новае, ніколі не ведаеш, ці не «з’есць» яно, так бы мовіць. Першым чалавекам, які ўдзельнічаў у гэтым праекце, быў Міраслаў Здрайкоўскі. Гэта было ў 2009 ці 2011 годзе. У рамках гэтай ідэі, акрамя арганізацыі выстаў і выдання брашур, якія ствараюць далейшыя каталогі для нашага слоўніка і дэманструюць новых мастакоў, мы таксама пашыраем нашу мастацкую (...) |