Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.

Магія гуку вінілавай кружэлкі

Юрка БУЙНЮК

З Войцехам Струйковскім — уласнікам беластоцкага антыкварыяту „Pąsowa Sowa” размаўляе Юрка Буйнюк.

— Апошнім часам настала мода на вінілавыя кружэлкі, магнітафонныя касеты, кнігі...

— Мода на вінілавыя кружэлкі пачалася прынамсі пяць гадоў таму назад. Мода на касеты цяпер менавіта пачынаецца і гэта свежая з’ява. Калі ідзе пра кнігі, то яны цэлы час папулярныя. Толькі мяняецца густ чытачоў. Зараз у маім антыкварыяце найчасцей і найлепш прадаюцца кнігі з жанру дэтэктыва, сенсацыі, фантастыкі, sience fiction, карыстаецца попытам літаратура лёгкая, але таксама і класічная літаратура. Людзі вельмі часта шукаюць рэдкія навуковыя кнігі.

— Я асабіста вельмі люблю скандынаўскіх аўтараў. Ці маеце ў продажы літаратуру 1950-1960-х гадоў?

— З таго перыяду — не. Цяпер у модзе чорныя дэтэктывы, вельмі змрочныя і жорсткія. Зараз папулярныя кнігі польскага аўтара дэтэктываў Рэмігіюша Мруза, які выдае сябе за скандынава. Таксама добра прадаюцца кнігі Катажыны Бонды, Яанны Хмялеўскай. Лёгкі сатырычны крымінал таксама ў модзе. З’яўляюцца новыя аўтары, новыя кнігі.

— Адносна вінілавых кружэлак — якая самая танная, а якая самая дарагая?

— Самая танная кружэлка Карэля Гота. Менавіта яна мела самы высокі тыраж і вельмі многа экземпляраў захавалася на рынку. Затое самая дарагая вінілавая кружэлка гэта першае выданне «Vol. 1» i «Vol 2» Мечыслава Коша — джазавага выканаўцы. Адна яго кружэлка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF