Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.

Інфармацыйныя дзіры

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кажуць, што неўзабаве журналісцкая прафесія адамрэ і выправіцца ў нябыт. Усе навіны будуць прадукаваць робаты-агрэгатары і яны будуць у розных інфармацыйных выданнях толькі дубляваннем аднаго і таго ж. А мне падаецца, што нашы публіцыстычнае рамяство і праца ўжо сканалі ці знаходзяцца на апошнім дыханні. Сучасныя медыя надзвычай і настолькі аднастайныя ў сваёй інфармацыі, што каб знайсці нейкія альтэрнатыўныя звесткі, трэба патраціць нямала часу, ды і веданне замежных моў тут не зашкодзіць. Чытаю найперш беларускамоўныя, рускамоўныя ды ўкраінскамоўныя рэсурсы і адпаведныя моўныя версіі сусветных медыя, у якіх усё радзей можна адшукаць эксклюзіўныя навіны і факты.

Калі еўрапейскія навіны яшчэ больш-менш могуць задаволіць спажыўца, то што робіцца за акіянам застаецца зусім мала асветленым. Нехта скажа, а якая нам цікавасць да тых далёкіх дзяржаў і экзатычных краін і ў пэўным сэнсе будзе мець рацыю. Аднак жа, на маю думку, цікавасць чалавека распаўсюджваецца шырэй свайго кантынента. Ды і хочацца ўбачыць карціну ўсёй разнастайнасці свету, усяго планетарнага «арганізму». Тым больш, што менавіта там, за акіянам, адбываюцца зараз найбольш лёсавыя падзеі для нашай цывілізацыі. Адзін вялікі рэфарматарскі праект ажыццяўляецца ў ЗША, іншы ў Паўднёвай Амерыцы — у Аргенціне.

Пра рэформы прэзідэнта Хаўера Мілея ў «сярэбранай краіне» неяк давялося пісаць раней ў асобным артыкуле. Скажу толькі, што гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF