Ніва № 35 (3616), 31 жніўня 2025 г.

Маліліся да Божай Маці і святых мучанікаў Падляшскіх

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах у пятніцу і суботу — 25 і 26 ліпеня праходзіла свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці і мучанікаў Падляшскіх. Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў лік мучанікаў Падляшскіх былі ўключаны праваслаўныя беларусы, забітыя на зломе студзеня і лютага 1946 года — вазакі закатаваныя каля Пухалаў-Старых, забітыя і спаленыя жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Заняў і Шпакоў. Гэта былі ахвяры атрада Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якім камандаваў Рамуальд Райс, «Буры». Пяць гадоў таму быў умураваны краевугольны камень пад будову манастырскай царква святой велікамучаніцы Кацярыны і мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх.

Сёлета пешаходныя паломніцтвы прыйшлі ў Залешаны з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Старога Корніна. Прыехалі таксама аўтобусныя пілігрымкі, але найбольш вернікаў прыехала на свята на сваіх аўтамабілях, якія ў пятніцу і суботу шчыльна занялі вясковую вуліцу, даязныя дарогі і аўтастаянку. Святкаванне пачалося пятнічнай усяночнай багаслужбай. Малітвы ўзначаліў тады епіскап Гайнаўскі Павел. У суботу, 26 ліпеня, малітвы ў час літургіі ўзначалілі мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, архіепіскап Бельскі Грыгорый, епіскап Гайнаўскі Павел і епіскап Сямятыцкі Варсанофій у саслужэнні многіх свяшчэннікаў. Стала шматлюдна ў Залешанскім манастыры. У час свята было сонечна і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF