Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.
Яны служылі вольнай БеларусіУладзімір АРЛОЎНядаўна размаўляў па тэлефоне з былым аднакурснікам па гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, цяперашнім выкладчыкам адной з мінскіх навучальных устаноў. Добрых вестак з Беларусі ў нашы дні, далікатна кажучы, няшмат. Вось і калега, які доўгі час займаўся гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі, распавёў сваю нярадасную навіну: начальства і папярэдзіла, што калі не зменіць тэму, кантракт не працягнуць. Чым я мог яго суцешыць? Проста паспачуваць? Але, на шчасце, мог больш. Сказаў, што пішу новую кнігу, дзе нямала старонак якраз пра часы БНР і пра лёсы звязаных з ёю асоб. Паабяцаў, што запланаваў некалькі такіх кароткіх партрэтаў прапанаваць чытачам „Нівы”, а потым даць і працяг — яшчэ серыю аповедаў пра нашых дэпутатаў, што вярталі Беларусь на палітычную карту свету у 1991 годзе. Тым больш, што ўжо блізка 25 жніўня, дзень, калі краіна вырвалася з савецкай імперыі і стала незалежнай. Лявон Заяц Імпазантны выгляд, эрудыцыя і добрыя манеры забяспечвалі яму поспех у жанчын. Гэтаму спрыялі і відавочныя артыстычныя здольнасці: Лявон выдатна спраўляўся з ролямі Падарожнага ў спектаклі паводле апавядання Элізы Ажэшкі „У зімовы вечар”, Якіма Сарокі ў Купалавай „Паўлінцы”... Воплескі, букеты кветак з укладзенымі туды цыдулкамі, рамантычныя спатканні. Але ён абраў сабе адну даму і захоўваў ёй вернасць шмат гадоў. Даму звалі Беларуская палітыка, і раман з ёю ў пэўны (...) |