Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (96). Гульня ў вайнуАндрэй СЦЕПАНЮККалі пачынаю пісаць гэты тэкст, па-першае маем каталіцкае свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, а па-другое — частка свету з напружанасцю чакае спаткання Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Адны чакаюць, каб паглядзець на спектакль, які ў апошнім часе адбываецца даволі рэдка, іншыя (і тыя ўжо здаецца ў меншасці), чакаюць нейкага пазітыву, звязанага з заканчэннем вайны ва Украіне, а яшчэ іншыя пайшлі лепш на прыроду, будуць піць піва і смажыць грыль, бо дасканала ведаюць, што і так не мае аніякага значэння тое, што яны думаюць на тэму сусветнай палітыкі. А пераканаў іх, яшчэ мацней у тым, расійскі міністр замежных спраў, які на Аляску, дзе мае адбыцца сустрэча, прыляцеў у блузе з надпісам „СССР”. І таму на тэму гэтай вяршыні крывадушнасці не буду пісаць ужо нічога больш (не з за таго , што не ведаю колькі часу будзе паўставаць тэкст), але і таму, што нават калі б здарылася, што два галоўныя героі сустрэчы пайшлі б з сабою ў ложак на секс, не здзівіла б гэта ўжо амаль нікога. Такі нам час настаў. Што сніцца старому сабаку? — Шчанячая маладосць — дзе ў лапах бясконцая сіла, і зноў шаўкавіцца поўсць. Яго абдымае вецер і пах веснавой травы, і крочыць з ім па планеце яго гаспадар малады. І ўсё яшчэ ў самым пачатку — дарогі, лугі і лясы, шпацыр да салодкае стомы і смачны (...) |