Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.

Беглі і з Нараўчаншчыны...

Міра ЛУКША

Гэта той дзень, 15 жніўня. 110 гадоў таму. Бежанства. Гэта было найбуйнейшае гвалтоўнае высяленне ў нашай частцы Еўропы. Амаль тры мільёны чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы і адправіцца ў глыб Расіі. Пік высяленняў прыйшоўся на перыяд з вясны па восень 1915 года. Беластоцкі рэжысёр-дакументаліст Юры Каліна распавядае гісторыі бежанцаў — людзей, якія былі вымушаны пакінуць краіну. Бежанства 1915 года — яно ўсё яшчэ жыве ў памяці многіх сем’яў на Падляшшы, хоць у гісторыі Польшчы і Еўропы гэтая падзея застаецца мала вядомай.

Вось лета 1915 года. Лінія фронту Першай сусветнай вайны рухаецца на ўсход. Вёскі і мястэчкі сучасных Падляшша, Беларусі і Украіны пусцеюць. Людзі ўцякаюць у глыб Расійскай імперыі — ад наступаючых нямецкіх войскаў, ад фронту, ад няпэўнасці... Ідуць цэлымі сем’ямі — з дзецьмі, старымі, з рэшткамі маёмасці на вазах. Дарога цягнецца тыднямі, а то і месяцамі. Спачатку вазы, потым цягнікі — часта таварныя — і шлях у невядомае. Гэта не арганізаваная эвакуацыя — гэта масавы зыход.

Расійскае войска ўжывае тактыку «спаленай зямлі». Калі жыхары пакідаюць дамы, гарыць уся вёска — каб вораг не змог знайсці там прытулак або запасы. Бывае, што жаўнеры падпальваюць хаты яшчэ да таго, як усе паспеюць сысці. У спёку, сярод эпідэмій тыфу і халеры, у голадзе, сотні тысяч людзей гінуць у дарозе...

Натоўпы гледачоў наведалі мастацкае мерапрыемства «Бежанцы 1915-1922» — прагулку і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF