Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.
Дзень годнасці ў БеластокуМіра ЛУКША«Прыходзьце, салідарныя з Беларуссю! Мінула пяць гадоў з таго часу, як Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года, зноў перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Людзі выйшлі на вуліцы, перакананыя ў фальсіфікацыі выбараў, а аўтарытарны рэжым адказаў рэпрэсіямі неймаверных маштабаў. Мы адзначаем 9 жніўня, вядомы як Дзень годнасці. Далучайцеся да нас, усіх, хто падтрымлівае барацьбу з дыктатурай і стаіць побач з ахвярамі, — заклікалі беларускія выгнаннікі. — Сёння нашы патрабаванні застаюцца нязменнымі. Мы памятаем кожнага, хто заплаціў высокую цану. Мы памятаем свой выбар. І працягваем верыць у тое, што будучыня Беларусі залежыць ад нашай памяці, еднасці і прынцыповасці. Салідарнасць, прага да свабоды і справядлівасці былі абвешчаны злачынствамі, а лепшыя з нас — экстрэмістамі і тэрарыстамі. Рэжым запляміў сябе гвалтам, забойствамі і нават удзелам у вайне супраць суседзяў. Карнікі і каты цягнуць краіну ў мінулае. І ўсё ж — так не будзе вечна!» Гэта таксама важная дата для жыхароў Беластока — горада ўсяго ў 50 км ад мяжы, якія назіралі, як беларусы абудзіліся як нацыя і пачалі адкрытую барацьбу з дыктатурай. «Мы ўдзячныя палякам за падтрымку, якую яны аказалі беларусам, за кожны жэст салідарнасці перад абліччам нацыянальнай трагедыі, якая разгортваецца зусім побач». У пятую гадавіну сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія выклікалі (...) |