Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (20)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі халоднай вясной наспрашчкі од пасового іду аддыхацца ў лес, гляджу і не веру вачам — адкуль жа тут ён такі адзінокі? З шэрай, мінулагодняй травы нясмела вытыркнуўся зязюлін ручнічок. Ніколі раней я не бачыла на гэтых выдзертых лесу лугах дзікіх ятрышнікаў. А іх тут з кожным крокам усё больш і больш, ажно расліны зліліся ў вялікую фіялетава-ружовую пляму і невядома калі ўцягнулі ўсе мае думкі і пачуцці ў свой расцягнуты круг. Я прысела на дыбкі, гатова ўжо цалаваць вачыма боскія расліны. Кожная сустрэча з дзікай архідэяй для мяне — неўтаймаваная радасць і свайго роду рытуал. Шукаю іх на знаёмых лугах напрыканцы мая, а кожная ўдача вяртае на нейкі час пачуццё надзеі і раўнавагі. Свет яшчэ стаіць на сваіх сланах ці кітах, усё будзе добра. Ой, як зараз мне гэта патрэбна! Мала што на двары халадэча і высахлі равы, то яшчэ кожную ноч як на пагібель завываюць сабакі...

Ды знайсці новы анклаў любімых раслін з чырвонай кнігі ў свеце абсеяным кукурузай, гэта больш чым удача, гэта як раздзяліць свой энтузіязм з будучымі, больш свядомымі і ўражлівымі да свету раслін і птушак пакаленнямі.

Здавалася, мой травеньскі шпацыр па здзічэлым лесе — падсвядомая этнапраекцыя. Пасля таго, як у нечаканым месцы нацешыла душу і цела архідэямі, зайгралі, ці больш дакладна, выліліся з вершалін дрэў сугучныя кветкам гукі. З кожнага боку чулася кукаванне зязюль. Верагодна, я патрапіла ў самы гарачы і страсны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF