Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.
Ірацыянальнае мысленнеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАд сустрэчы на Алясцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з начальнікам маскоўскага Крамля многія чакалі многа. Некаторыя нават думалі, што гаспадар Белага дома дастане пісталет маркі Semmerling і застрэліць у Анкорыджы запрошанага госця адразу, як той сыдзе з трапу самалёта. Іншыя настойліва прапаноўвалі арыштаваць Пуціна паводле рашэння Міжнароднага крымінальнага суда. Праўда, забываючы пры тым, што ЗША ніколі не падпісвалі так званы Рымскі статут, а значыць не прызнаюць юрысдыкцыі гэтага суда. Паклаўшы руку на сэрца, прызнаюся, што ў мяне таксама былі значныя спадзяванні на гэтую сустрэчу, якія, на жаль, не спраўдзіліся. Усе мы настолькі расчараваліся ў палітыках і палітыцы ХХІ стагоддзя, стаміліся ад акупацыі і вайны, што ўсё чакаем нейкага сапраўднага цуда. А яно ніяк не надыходзіць. Калі ж аналізаваць цвяроза і спакойна, то можна сказаць, што нічога катастрафічнага ці надзвычайнага не здарылася — Марс не наляцеў на зямную вось, а Маск яшчэ не паляцеў на Марс. Перамовы каманды Трампа з камандай Пуціна пакуль не наблізілі нас да заканчэння вайны ва Украіне. А можа і наблізілі, паколькі мы не ведаем дэталяў закулісных перамоў. Не перастае мяне здзіўляць, аднак, рэакцыя разнастайных дэмакратычных прадстаўнікоў — блогераў, аналітыкаў, праваабаронцаў, палітолагаў — украінскіх, беларускіх, расійскіх. Тых, якія імкнуцца фармаваць грамадскую думку і ў значнай ступені сапраўды на яе ўплываюць. Не (...) |