Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.

„Дэмакратычная Беларусь не можа жыць без незалежных медыяў”

Радыё Рацыя

Госць Радыё Рацыя — старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, галоўны рэдактар беларускага тыднёвіка ў Польшчы „Ніва” Яўген Вапа. (Інтэрв’ю 12 жніўня) Падчас канферэнцыі „Новая Беларусь” ён быў узнагароджаны Крыжам адраджэння Беларусі імя братоў Луцкевічаў.

Радыё Рацыя: — 9-10 жніўня Вы прымалі ўдзел у канферэнцыі „Новая Беларусь”, якая праходзіла ў Варшаве. Віншуем сардэчна з атрыманнем узнагароды!

Яўген Вапа: — Дзякую! Думаю, што гэты Крыж ёсць перадусім падзякай для ўсіх тых беларусаў Падляшша, якія, у маім разуменні, цягам больш за стагоддзе займаліся беларускімі справамі, беларускімі выпрабаваннямі. І гэты Крыж паказвае братоў Луцкевічаў, якія стаялі ля вытокаў адраджэння беларускага палітычнага думання ў рамках незалежнай дэмакратычнай Беларусі. Гэта ёсць Крыж менавіта палітычнага думання пра лёс і будучыню Беларусі. І маем з таго перыяду часу і нашых карэспандэнтаў у „Нашу Ніву”, і маем тую Беласточчыну, якая пайшла поўнасцю за тым, каб ствараць беларускае школьніцтва, беларускую асвету падчас Першай сусветнай вайны. Гэта тыя беларусы, якія апынуліся ў бежанстве і змагаліся за Беларускую Народную Рэспубліку, біліся ў палках беларускіх, гінулі за Беларусь, і тыя, хто наступнымі дзесяцігоддзямі ўжо пры змененай геапалітычнай сітуацыі і пры іншых межах проста змагаліся за правы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF