Ніва № 34 (3615), 24 жніўня 2025 г.

ХХХІ «Спасаўскія запусты»

Аляксей МАРОЗ

Чарговыя выпускі «Спасаўскіх запустаў» — выдатная нагода для ўспамінаў пра падзеі якія спадарожнічалі мерапрыемству ў мінулых гадах. Апрача музыкі, жніўных і сенакосных абрадаў, у паасобных выпусках былі дадатковыя элементы, прысвечаныя беларускай літаратуры, мастацтву і мясцовай гісторыі. Сёлета ў рамках ХХХІ «Спасаўскіх запустаў» 8 жніўня ў Бельскім доме культуры адкрылася выстава Анны Алесюк-Савіцкай «Ткацкія традыцыі жыхароў вёскі Рудуты». А 9 жніўня дэманстраваўся дакументальны фільм Юрыя Каліны «Наша памяць» з удзелам аўтара стужкі. Жыхары Бельска-Падляшскага і наваколля 10 жніўня ў гарадскім амфітэатры паглядзелі выступы музычных калектываў, якія папярэдзіла сцэнка са жніўным абрадам — «Зажынкамі». Сцэнку прадставілі члены Тэатральнага калектыву «Антракт+» Бельскага дома культуры.

Арганізатарамі «Спасаўскіх запустаў» былі Павятовая ўправа БГКТ у Бельску-Падляшскім, Аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры. З ходам мерапрыемства ў бельскі амфітэатр сыходзілася штораз больш народу. Частка публікі рашылася сачыць за выступамі на сцэне стоячы, дзе маглі паразмаўляць са знаёмымі. Запусты адбываліся перад «Спасаўкай» — постам які распачаўся 14 жніўня і папярэджвае Успенне Прасвятой Багародзіцы, якое адзначаецца 28 жніўня. У пачатку мерапрыемства калектыў «Антракт+» запрэзентаваў абрад «Зажынкі».

— Мы «Зажынак» яшчэ не ставілі і да выступу трэба было асабліва падрыхтавацца. Трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF