Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.

Barn+Field Festival — Клуня і поле

Міхал ІВАНЮК

8 і 9 жніўня ў прыгараднай вёсцы Бельска-Падляшскага — Студзіводах, на сядзібе сям’і Фіёнікаў прайшоў другі фестываль «Barn+Field», арганізаваны групай моладзі, сабранай вакол Іллі Фіёніка і яго сяброў. Мерапрыемства было арыентавана ў першую чаргу на яго аднагодкаў, але гэта не перашкодзіла некалькім пакаленням жыхароў Бельска добра правесці два дні пад рытм песень маладых, перспектыўных гуртоў і выканаўцаў. У два канцэртныя дні таксама выступілі ўжо прызнаныя артысты маладога пакалення і прапанавалі шэраг іншых дадатковых забаў.

— Гэты фестываль нарадзіўся з пачуцця бунту. Мы не хочам пасрэднасці, якая нас акружае. Як маладыя людзі, мы хочам атрымліваць асалоду ад музыкі, якая звяртаецца да нас і распавядае гісторыю пра наша жыццё. Калі мы зразумелі, што першае выданне ў 2024 годзе было паспяховым, мы вырашылі, чаму б не працягнуць яго і ў гэтым годзе.

Так Ілля Фіёнік, адзін з арганізатараў другога фестывалю пад назвай «Barn+Field» (неафіцыйна яго арганізатарамі і ўдзельнікамі называны як «Клуня і поле») распавёў пра фестываль, які праходзіў на сядзібе яго бацькоў. «Клуня і поле» — на гэтых дзвюх пляцоўках праходзілі майстар-класы па ганчарстве, вышыўцы, вырабе саламяных павукоў, тэатральным руху і фехтаванні, традыцыйных танцах, а таксама імправізаваныя майстар-класы па традыцыйным мужчынскім спеве. А з позняга вечара госці маглі паспрабаваць мясцовую кухню, адпачыць на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF