Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.

На ратунак Мілейчычам

Міра ЛУКША

Святыя Мікола і Станіслаў, ратуйце старадаўнія Мілейчычы і іхні люд!

— Суша ў нас такая. А на поўдні краіны патоп. Дай, Божа, калі б мы ля плошчы, дзе стаяла цудоўная царкоўка св. Міколы, выкапалі артэзіянскі калодзеж. І была б адтуль выратавальная вада. А каля царквы зноў свяцілі б ваду. 22 мая 2024 года свяцілі, прыйшлі хрэсным ходам ад Варварынскай царквы, і бацюшкоў многа было, і вернікаў, і разабралі святую ваду да апошняй кропелькі. На ўспамін тае цаліцельнай царквы, на пахвалу Міколу Цудатворцу... — кажа Надзея Карчэўская, у дзявоцтве Матуевіч, родам з пад Святой Гары. І па-свойму ўспамінае....

Вёска Мілейчычы — раней горад, размешчаны на Драгічынскай узвышшы, у Падляшскім ваяводстве, у Сямятыцкім павеце, у гміне Мілейчычы. Вёска з’яўляецца цэнтрам Мілейчыцкай гміны, а таксама рымска-каталіцкай парафіі св. Станіслава, якая належыць да Сямятыцкага дэканата, і праваслаўнай парафіі св. Варбары, якая належыць да Кляшчэлеўскага дэканата. Пасяленне існавала ўжо ў XV стагоддзі. Каралеўскае места, заснаванаванае ў 1516 годзе, знаходзілася ў Брэсцка-Літоўскім ваяводстве. У другой палове XVII стагоддзя горад Брэсцкай эканоміі. У 1897 годзе мясцовасць паніжана ў статусе. У 1954-1972 гадах вёска належала да гміны Мілейчычы і была яе цэнтрам. У 1975-1998 гадах мясцовасць адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводства. Пісалі пра яе ў зборніку «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego” (Warszawa 1885, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF