Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.

Ларыса Геніюш і Жыровічы

Сяргей ЧЫГРЫН

9 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі, вязня сталінскіх лагераў Ларысы Геніюш (19-10-1983).

Жыровічы, славутая мясціна,

Здаўна праложаны

для нас дзядамі шлях.

Малітвы боль у нялёгкую хвіліну

Мы на тваіх складаем алтарах.

Гэтыя радкі з верша Ларысы Геніюш, які быў напісаны паэткай на схіле жыцця, не толькі пра Жыровічы, але і пра яе ўласны шлях — пакутлівы і светлы.

У 1956 годзе Ларысу Геніюш разам з мужам вызвалілі са сталінскіх лагераў паводле пастановы ААН. Геніюшы прыехалі ў Зэльву, дзе і пражылі да канца свайго жыцця на вуліцы Савецкай, 7а, былой Царкоўнай. Насупраць іх дома стаяла і па сёння стаіць Троіцкая царква, верніцай якой была Ларыса Антонаўна. У царкве знаходзіўся невялічкі пакой-музей, прысвечаны ёй, і мемарыяльная шыльда. Не ведаю, ці ёсць яны сёння. А побач з царквой быў помнік, дзе адбываліся літаратурныя сустрэчы і дзе згадвалі паэтку, чыталі яе вершы. На жаль, помнік дэмантавалі і схавалі. На пэўны час...

Пры жыцці і пасля смерці паэткі з друку выйшлі шмат кніг яе вершаў, прозы і эпісталярнай спадчыны. Тысячы паэтычных радкоў і пісем паэткі яшчэ знаходзяцца ў розных архівах і прыватных бібліятэках.

Жывучы ў Зэльве на былой Царкоўнай вуліцы (сказаць на Савецкай, у мяне не паварочваецца язык), Ларыса Антонаўна амаль штодня бывала ў Троіцкай царкве. Але самым шчаслівым момантам у яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF