Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.

Інструменты для кожнага музыканта

Юрка БУЙНЮК

З Юлітай Календа — уласніцай і прадаўцом з музычнай крамы «Дуэт» па вуліцы Легіяновай у Беластоку я знаёмы здаўна. Калі я купляў летам 2003 года сваю першую гітару, дык менавіта выбраў я краму спадарыні Юліты. Тады яшчэ краму «Дуэт» вёў яе бацька Тадэуш Календа, які зараз на пенсіі. Ходзячы па розных музычных крамах пазітыўна ўразіла мяне не толькі сімпатычная атмасфера ў краме «Дуэт», але і цэны інструментаў даступныя амаль кожнаму чалавеку, а таксама такому беднаму студэнту, якім я быў на пачатку 2000-х гадоў. Якасць інструментаў таксама вельмі добрая. Маёй гітары больш за 22 гады, а надалей цудоўна служыць мне. Таксама я ў той самай краме купіў маленькую гітарку для сваёй дачушкі. Час ад часу наведваю гэтую краму, каб купіць струны для маёй гітары.

— Скажыце, якія інструменты ўлетку найчасцей купляюць кліенты вашай крамы?

Юліта Календа: — Сапраўды, наглядаецца сезоннасць закупаў. Улетку людзі купляюць укулеле або гітары. Вядома, лета час канікул ці водпускаў, а гітара — вельмі зручны інструмент, можна яго ўзяць у рукі і іграць на ім без электратоку. Затое пад восень і зімою найчасцей прадаем клавішныя інструменты. Сярод моладзі, дзяцей у апошні час пануе мода на ўкулеле. Перавага гэтага інструмента ў тым, што ён невялікі, мабільны, мае чатыры струны і на ім значна прасцей навучыцца іграць. Мы, прадаўцы, стараемся выходзіць насустрач усім патрабаванням. Вядома, што яны зроблены не з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF