Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.
Калісьці я напісаў такі верш...Дарыюш ЖУКОЎСКІЯ ўжо даўно не бачыў скрыпача на нашым даху, (Я заўжды задаваўся пытаннем, як ён туды ўзбіраўся), Калісь размаўлялі мы часта, Я падымаўся па лесвіцы на гарышча, Праз акно бачыў больш, Ён быў ужо там, Распавядаў мне пра свае праблемы з дзецьмі, Што сям’я — найвышэйшая каштоўнасць і гэта яна стварае традыцыю, Я распавядаў яму пра свае дзіцячыя праблемы, Цяпер я хацеў спытаць яго, Ці Цэйтла і Мотал дабраліся ў Варшаву? Ці Хава і Федзька — у Кракаве, Ці Шпрынца і Білка знайшліся ў Амерыцы? Як адчувае сябе жонка Голда? Ці доктар Леў Цукерман прапісаў ёй нешта на пазваночнік? (Цукерман добры лекар!) Ці аптэкар Шукляпэр меў гэтыя лекі? Ці Эбштайн добра навучыў дзяцей габрэйскай мове? Ці Ёсэф Абраміцкі зрабіў прыгожыя фатаграфіі на пашпарт? А хто пашыў вам адзенне на дарогу — Фідэль ці Гарбер? А абутак Едваха ці не ціснуў? А гадзіннік Файнзіберга працуе да сёння? Ці памятаеце апошні спектакль «Мірэлэ Эфрос» Дзе ігралі акцёры: Шасана, Шэмэн, Чыжыцкі, Валінская, Раф і іншыя? Як было на вяселлі Любы Янушкевіч і Моталя Морайна? Заўтра ўзбяруся на дах гэтага дома, Сяду ля цёплага, пабеленага коміна, І зайграю на скрыпцы ўсім вам: «То світанак, то змрок, То світанак, то (...) |