Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.

«Перапяліца» ў Тапарках

Аляксей МАРОЗ

Абрадавае мерапрыемства «Перапяліца» 20 ліпеня ў Тапарках сарганізаваў Гурток вясковых гаспадынь з дапамогай сялян і Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях. Жыхары вёскі запрэзентавалі публіцы як зажыналі жыта, як жалі яго сярпамі і касілі касой. Вяскоўцы паказалі як рабілі перавяслы для звязвання збожжа ў снапы, якія састаўлялі ў мыдлі або ляшкі. Галоўнай часткай мерапрыемства на ўчастку поля за вёскай, было выкананне з недажатага жыта ўпрыгожанай кветкамі «перапяліцы». Падчас шэсця на поле, самога жніва і перапялічнага абраду гучалі жніўныя і летнія песні. Пазней побач святліцы ў Тапарках адбыўся народны фэст з удзелам мясцовых і прыезджых калектываў. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі частаваліся стравамі, падрыхтаванымі паводле даўніх рэцэптаў перш за ўсё членамі Гуртка вясковых гаспадынь у Тапарках.

Ад раніцы тры разы ішоў дождж. Аднак пасля поўдня пацяплела і ўжо ў сонечную нядзелю перад святліцай у Тапарках сабраліся жыхары вёскі, выхадцы з сяла, якія жывуць у гарадах, людзі з суседніх сёл і прыезджая публіка. Участак Галіны Руты, на якім дэманстравалася даўняе жніво і абрад «Перапяліца», знаходзіцца побач вёскі і зручна было дабрацца да яго пяшком. Удзельнікі фальклорнай сустрэчы традыцыйна пайшлі на поле спяваючы жніўныя песні. Побач мясцовых жыхароў у спеўным шэсці ішлі члены музычных калектываў. Жанчыны трымалі ў руках сярпы, а мужчына нёс касу. На полі абрад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF