Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (19)Ганна КАНДРАЦЮКУрэшце праясняецца дарога і мне ўжо не так страшна, яшчэ некалькі крокаў і ўжо канец старога лесу. Далей — рэчка, балоты, Макаўская хваіна. Туды не хочацца ні заходзіць, ні глядзець, гэта прастора без таемнага прыцягвання Кострына. У мінулым кожны святочны шпацыр завяршаўся ля рэчкі Ласініцы, яна ў натуральны спосаб вызначала абрысы нашага лесу. Рэчка, падобна як вёска, сталі паміраць пры маім жыцці. Сёння яна ўяўляе перасохлы роў, абкладзены цэментнымі плітамі, паміж якіх вытыркаецца пустазелле... І разам з тым пустазеллем вытыркаецца вобраз дзябёлай Лізы, якая як агню баялася гэтай рэчанькі. Асабліва вясной, калі ўспененая Ласініца падыходзіла пад драўляны мост, праз які мы разам дабіраліся ў школу. Ліза баялася ступіць на мост, уяўляла, што нехта з вады працягне рукі і зацягне яе на дно ракі. Кожны раз яна хапала кагосьці за полы курткі, каб з асекурацыяй іншага дзіцяці прайсці мосцік. Яе фобіі падбівалі хлопцы, якія на ўсякія спосабы дражнілі і знуткаваліся, каб яшэ больш напалохаць дурачку. Лізу яшчэ празывалі дурным Рэшкам. Гэта на сарамлівы ўспамін пра яе бацьку — прайдзісвета і ашуканца. А яна, разумова запозненая дзяўчынка, адрэагоўвала ўсё рогатам. Ды такім дзікім і неўтаймаваным, што ніхто пры ёй не смяяўся. * * * Кожны раз, калі я адчувала спалох Лізы, я хапала яе за руку і праводзіла праз мосцік. Часам заходзіла да яе ў хату, каб пераглянуцца ў вялікім люстры і (...) |