Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.
За годнасць і салідарнасцьМіра ЛУКША8-10 жніўня з нагоды пятай гадавіны беларускіх пратэстаў 2020 года ў розных гарадах Еўропы і свету прайшлі разнастайныя акцыі. Беларусы разам па ўсім свеце выступаюць супраць дыктатуры Лукашэнкі. Пераслед працягваецца ўжо пяць гадоў. Людзей штодня затрымліваюць, судзяць завочна, пазбаўляюць маёмасці і грамадзянства. Палітзняволеных, вызваленых у прысутнасці камер, адразу ж замяняюць новымі. Сілы бяспекі пачалі рэпрэсіі, якія працягваюцца і па сённяшні дзень, у выніку чаго да 600 000 чалавек былі вымушаны пакінуць краіну, большасць з якіх пасяліліся ў Польшчы і Літве. «Прыходзьце, салідарныя з Беларуссю! — заклікала беларуская дыяспара. — Мінула пяць гадоў з таго часу, як Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года, зноў перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Людзі выйшлі на вуліцы, перакананыя ў фальсіфікацыі выбараў, а аўтарытарны рэжым адказаў рэпрэсіямі неймаверных маштабаў. Мы адзначаем 9 жніўня, вядомы як Дзень годнасці. Далучайцеся да нас, усіх, хто падтрымлівае барацьбу з дыктатурай і стаіць побач з ахвярамі, — заклікалі беларускія выгнаннікі. Сёння нашы патрабаванні застаюцца нязменнымі. Мы памятаем кожнага, хто заплаціў высокую цану. Мы памятаем свой выбар. І працягваем верыць у тое, што будучыня Беларусі залежыць ад нашай памяці, еднасці і прынцыповасці. Салідарнасць, прага да свабоды і справядлівасці былі абвешчаныя злачынствамі, а лепшыя з нас — экстрэмістамі і (...) |