Ніва № 33 (3614), 17 жніўня 2025 г.
Гістарычнае пагадненеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧМінулы тыдзень быў насычаны падзеямі, якія цяжка абмінуць. У агульнасусветным плане безумоўна на першым месцы стаіць гістарычнае пагадненне, якое было падпісанае ў Вашынгтоне. Факт таго, што мірная дамова паміж краінамі Паўднёвага Каўказа Арменіяй і Азербайджанам, якая спыняе даўнюю вайну, падпісаны ні ў Еўропе, ні ў Азіі, а менавіта ў Белым доме, надзвычай яскравы. ЗША яшчэ раз паказалі ўсяму свету дзве рэчы: першае тое, што вайну ці канфлікт можна развязаць без прымянення сілы зброі, а другое, што цэнтр сусветнай геапалітыкі знаходзіцца менавіта ў Вашынгтоне. Асноўны палітычны прынцып прэзідэнта Дональда Трампа — лепш гандляваць, чым ваяваць — у гэтай мірнай дамове ўвасабляецца ў жыццё. Галоўны вынік згаданай дамовы, акрамя ўласна вельмі важнага міру, — уплыў Масквы і Пекіна на Каўказе значна змяншаецца. Год таму такое і ўявіць было цяжка — дзве «дружаственныя Расіі страны» з СНД, адна з якіх яшчэ нядаўна ўваходзіла ў АДКБ (Арганізацыю дамовы пра калектыўную бяспеку), дамаўляюцца зусім без удзелу Расіі! Масква на нейкі час здранцвела пасля падпісання такой мірнай дамовы, а потым выпусціла дыпламатычны рэліз з дыпламатычнымі рэверансамі. У выніку ЗША атрымліваюць на 99 гадоў у арэнду так званы Зангезурскі калідор (транспартны шлях праз Арменію да вобласці Нахічэвань, якая ёсць эксклавам). Канешне гэта вялікі плюс для Азербайджана і Турцыі, але і Арменія не прайграе. З ізгоя сусветнай палітыкі, (...) |