Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Чатырнаццатая «Прымацкая» ў Міхалове!Мірa ЛУКШA2 жніўня 2025 года у 17:00 мы сустрэліся ў гарадскім амфітэатры ў Міхалове, над азярцом, каб адзначыць спадчыну беларускага народа — музыкай, танцамі, спевамі і сапраўднай народнай атмасферай. «Прымацкая бяседа» зарадзіла публіку энергіяй. Вялікая аўдыторыя і энергетычны вечар ды гульня да поўначы! «Прымацкая» бяседа — выключна цікавая прапанова для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю! — заахвочвалі арганізатары — Гмінны цэнтр культуры ў Міхалове і калектыў «Прымакі» да ўдзелу ў сваім традыцыйным ужо мерапрыемстве, задуманым 14 гадоў таму Юркам Астапчуком. Гэтая падзея паказвае багацце і каларыт беларускай культуры! Мэта мерапрыемства — захаванне і культываванне традыцый, звязаных з рэгіянальным фальклорам беларускай нацыянальнай меншасці. Міхалова зноў «стала сталіцай беларускай культуры»! Фестываль «Прымацкая бяседа» — унікальная магчымасць акунуцца ў фальклор памежжа, спазнаць багацце беларускіх традыцый і павесяліцца з сябрамі. «Прымацкая бяседа» — мерапрыемства з даўнімі традыцыямі. На працягу многіх гадоў яно збірае натоўпы аматараў беларускай культуры з Польшчы. Фестываль стаў сімвалам культывавання традыцыі і выхавання ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы. Мерапрыемства транслявалася анлайн праз канал YouTube, што дало магчымасць свабоднага інтэрнэтнага доступу. Калі хто хацеў быць разам з бяседнікамі, мог гасцяваць нават у сваім (...) |