Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Выратаваць кнігі ад сметніцыЮрка БУЙНЮКЗ Кшыштафам і Альжьбетай Здзітавецкімі я пазнаёміўся нейкі час таму. Ідучы вуліцай Вышынскага ў Беластоку я шукаў антыкварыят, каб купіць кнігу для сваёй калекцыі. Сябар з Гайнаўкі параіў мне наведаць менавіта гэтую кніжную краму. У павільёне я знайшоў маленькі антыкварыят. Прадаўцы гэтай крамы — вельмі сімпатычнае маладое сужонства ў маім узросце. Купіў я не кнігу але... старыя нумары «Нівы» 1980-х гадоў і пастанавіў узяць інтэрв’ю ва ўладальніка навуковай антыкварнай крамы. Юрка Буйнюк: — Якія кнігі можна ў вас купіць? Кшыштаф Здзітавецкі: — Мы спецыялізуемся ў навуковых кнігах. Гэта кнігі з розных галін — тэхнічнай, гуманітарнай. Чым больш яны спецыялізаваныя, тым больш нас цікавяць, і мы арыентуемся на іх. Калі казаць пра польскую ці замежную літаратуру то ёсць выданні, якія людзі хочуць прачытаць зараз, напр. Хмеляж або Мруз і некаторыя выдавецкія серыі з перыяду ПНР. На стан кніг, арыгінальныя супервокладкі ад добрых дызайнераў пакупнікі таксама звяртаюць увагу. — Серыя «BKD» вам вядомая? — Так, «Bitwy — Kampanie — Dowódcy» — самая папулярная серыя польскай гістарычнай літаратуры. Часам сустракаецца і ў нашым антыкварыяце. — А як здабываеце кнігі для свайго антыкварыяту? — Тэма вельмі цяжкая тэма. Да нас вельмі рэдка трапляюць самі кнігі. Калі памірае ўласнік кнігазбора, найчасцей пажылая асоба, дык цэлы кнігазбор трапляе ў кантэйнер на смецце. Новыя ўласнікі (...) |