Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Пошукі і знаходкі. Ліст Васілюка да ХлябцэвічаСяргей ЧЫГРЫНЦікавы ліст нядаўна адшукаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску (ф. 500, воп. 1, адзінка зах. 385). Гэты ліст напісаў жыхар Чыжоў Міхаіл Піліпавіч Васілюк у маі 1940 года. Ён адрасаваны Яўгену Хлябцэвічу (1884-1953) — беларускаму нацыянальнаму дзеячу, бібліятэказнаўцу, бібліёграфу, перакладчыку, літаратуразнаўцу, кандыдату педагагічных навук. Як вядома, у 1897 годзе сям’я Хлябцэвічаў пераехала ў вёску Кленікі Бельскага павета, дзе бацька Яўгена Хлябцэвіча, Іван Хлябцэвіч, пачаў служыць святаром. У Кленіцкім прыходзе ён арганізаваў некалькі пачатковых школ, быў загадчыкам бясплатнай народнай бібліятэкі-чытальні. А ягоны сын Яўген Хлябцэвіч у 1900 годзе скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, а пасля Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю. Жывучы ў Вільні, Яўген Хлябцэвіч пазнаёміўся з беларускай інтэлігенцыяй, актыўна ўключыўся ў беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Падтрымліваў цесныя сувязі з рэдакцыямі беларускіх газет „Наша доля” і „Наша ніва”, дасылаў свае розныя допісы, многія з іх падпісваў псеўданімам Халімон з пад пушчы. Апошнія гады жыцця жыў у Маскве. Менавіта ў Маскву да Яўгена Хлябцэвіча напісаў ліст жыхар Чыжоў Міхаіл Васілюк. Ліст быў напісаны на рускай мове з рэдуцыраваным „ъ”. Ён вельмі цікавы, таму прапаную яго чытачам „Нівы” у перакладзе з рускай мовы. Паштовая станцыя Гайнаўка Брэсцкая акруга Сяло Чыжы, 20 (...) |