Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Юры Туронак на старонках „Нівы”, 1956—1990 гадыСяргей ЧЫГРЫНВядомы беларускі гісторык і грамадска-культурны дзеяч Юры Туронак (1929-2019) з 1956-га да 1990 года апублікаваў у „Ніве” 67 артыкулаў на самыя розныя тэмы. Калі не верыце — пагартайце „Ніву” і падлічыце яго публікацыі. Першы матэрыял Юры Туронка быў апублікаваны ў „Ніве” 13 мая 1956 года. Ён называўся „Перад Варшаўскім з’ездам Беларускага грамадска-культурнага таварыства”. Матэрыял быў падпісаны крыптанімам Ю.Т. Аўтар шчыра паведамляў, што „з вялікай радасцю ўспрыняло беларускае насельніцтва горада Варшавы вестку аб утварэнні Варшаўскага аддзела БГКТ. Беларусы Варшавы — гэта ў значнай меры студэнцкая моладзь — былыя выпускнікі беларускіх сярэдніх школ у Бельску і Гайнаўцы, якія зараз вучацца ў вышэйшых установах Варшавы...”. З гэтай інфармацыі і пачынаўся Варшаўскі аддзел БГКТ. Другім матэрыялам у „Ніве” Юры Туронка быў зусім іншы па тэматыцы артыкул „Карысныя выкапні Беларускай ССР”, ён таксама апублікаваны 13 мая 1956 года. А 20 мая на старонках „Нівы” друкуецца артыкул Юры Туронка „Краявіды Беларусі”. Аўтар захапляецца краявідамі Беларусі, ён піша: „Багацце і разнастайнасць беларускіх краявідаў, прыгажосць беларускай зямлі паслужылі, як матыў у творчасці многіх паэтаў і пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў і іншых людзей мастацтва, якіх так захапіла прырода Беларусі”. 3 чэрвеня Юры Туронак зноў вяртаецца да арганізацыйнага з’езда Варшаўскага аддзела БГКТ, які (...) |