Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.

Зачараваныя Падляшшам

Міра ЛУКША

Юрка Раецкі і Катажына Краўзе-Рамейка сустрэліся ў бальніцы — у Дзіцячым клінічным шпіталі ў Беластоку, дзе абое працуюць. Аб’яднала іх мастацтва.

Катажына — лекарка, якая таксама больш за дваццаць гадоў займаецца мастацтвам. Яе карціны — казачныя, у пэўнай ступені падобныя на сны творы, на якіх часта намаляваны жанчыны, часам анёльскія. Матыў палёту і крылаў з’яўляецца цэнтральным у яе карцінах, сімвалізуючы ўсё тое, што дазваляе нам уцячы ад паўсядзённага жыцця. Ці гэта ўяўленне, эмоцыі ці, магчыма, мары? Чарговая выстава — у Галерэі ПіК дае магчымасць задаць гэтае пытанне. Варта адзначыць, што Катажына Краўзэ-Рамейка часта пераносіць матывы са сваіх карцін на тканіны, а таксама малюе на кераміцы.

Юрка — фатограф, які за гады сваёй мастацкай кар’еры выпрацаваў свой уласны, непаўторны стыль. Захапляецца прыгажосцю Падляшша. Натхняе яго як прырода рэгіёна, так і яго мультыкультуралізм. Фотаздымкі Раецкага таксама адлюстроўваюць прыгажосць паўсядзённага жыцця, якая можа здацца банальнай, але праз аб’ектыў мастака набывае зусім іншы характар. Як мы ўспрымаем няўлоўнае? Выстава іх твораў, адкрытая ў ліпені (вул. Кілінскага, 8, у Беластоку), працуе да 25 жніўня.

Катажына: — Мне вельмі падабаюцца такія выставы з кімсьці. Вось мы таксама робім сумесную выставу — з фатографам Юры Раецкім, якога, як і мяне, таксама натхняе Падляшша. Таму мы вырашылі арганізаваць сумесную выставу і разам выдалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF