Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Я нарадзіўся тутАляксей МАРОЗУ час сёмага выпуску мастацкага конкурсу «Я нарадзіўся тут», арганізаванага Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, вучні заявілі адносна многа, бо ажно 128 прац. На гэта мелі ўплыў школы, якія прапагандавалі ідэю конкурсу. Настаўнікі ў сваю чаргу заахвочвалі вучняў прыняць удзел у конкурсе. У выніку ўзровень выканання прац быў высокі, аб чым сведчаць узнагароджаныя і вылучаныя работы. Падвядзенне вынікаў конкурсу «Я нарадзіўся тут» і адкрыццё конкурснай выставы прац адбылося 24 чэрвеня. У белмузей былі запрошаны аўтары ўзнагароджаных і вылучаных мастацкіх работ і іх бацькі. Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, які разам з мастаком Алегам Кабзаром уручаў пераможцам узнагароды і вылучэнні, звярнуў увагу на высокі ўзровень прац. — Арганізуючы конкурс, хацелі мы звярнуць увагу на нашу малую айчыну, каб бацькі або настаўнікі гаварылі з дзяцьмі на тэму бацькаўшчыны і каб дзеткі задумваліся наконт свайго паходжання. Выконваючы мастацкую працу, дзеткі размаўляюць пра мінулае, сваё веравызнанне і паходжанне. Лічым, што гэтыя пытанні вельмі важныя ў жыцці кожнага чалавека і дзеткі, размаўляючы з бацькамі маюць магчымасць углыбляцца ў пытанне аб беларускай нацыянальнасці, культуры, праваслаўным веравызнанні. Нашай задумай было таксама даць магчымасць дашкольнікам і вучням разгортваць мастацкія таленты. Наш конкурс накіраваны да школ і прадшколляў. Нашай задумай была вучоба талерантнасці і (...) |