Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (18)Ганна КАНДРАЦЮКСа мной ідзе бязгрэшны вобраз Альбіны, і нават баліць, калі хто вытыкае ёй распусту. Яна кожны дзень заходзіць да маці, каб у нечым дапамагчы, за гэта яе накормяць і яшчэ дадуць тое-сёе дахаты, каб падкарміла сваіх абібокаў — Васіля і Тадзя. Часам клічуць яе паскубці гусей. Гэта найгоршая работа, ніхто не хоча гэтым займацца. А яна ідзе, не прапусціць нагоды. У Альбіны правераны спосаб — яна агарачвае тоўстымі сцёгнамі гусь, левай рукой хапае за дзюбу і спраўна дзярэ пёры. Па хаце віруюць пёры, пух, лунае гусіны пах і людскі пот. Альбіна скубе гусей і пры рабоце пляце сваю чапуху, як кажуць пра яе любоўныя гісторыі. Тады столькі рогату і нездаровай фасцынацыі, проста камедыя! Тая камедыя, не для мяне. Я не магу адарваць вачэй ад чырвоных лішаёў, якія выцвілі на сцёгнах Альбіны. Гэта, як скажа паўшэптам матуля, выйшаў на цела яе грэх. Венерычная хвароба, памятка па прайдзісвету Рэшку. Я не ведаю дэталяў, ад іх бурлівага раману прайшло ўжо сем гадоў. Увогуле, у прысутнасці Альбіны не называюць імя аматара польскага мяса. Альбіна ўжо другая, яна навернутая на шлях прыстойных і сарамлівых. Яе абажаюць усе вясковыя дзеці. Хопіць, каб выйшла на вуліцу, а за ёй бяжыць шнурок падшпаркаў. Яна кожнага прыгалубіць, пажартуе, аднаму падатрэ смаркачы з пад носа, другога суцешыць або спляце дзівосную касічку на галаве дзяўчынкі. Яна для ўсіх дзяцей — любімая цётка. * * * У Рэшкі (...) |