Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Чарговы перадзелУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧАмаль няспынныя войны і тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседзяў не спыняюцца ў гісторыі чалавецтва вякамі і нават тысячагоддзямі. Не адкрыю тут ісціну ні для каго, калі скажу, што так будзе і надалей. Калі мы прааналізуем толькі як мянялася карта дзяржаў Еўропы апошнія дзвесце з хвосцікам гадоў, то пераканаемся, наколькі ўсё няўстойліва і хістка на гэтай планеце. Вялікія змены ў Старым свеце адбыліся ў 1814-1815 гадах, калі адбываўся так званы Венскі кангрэс, што завяршыў эпоху напалеонаўскіх войнаў. Тады адбыўся досыць значны перадзел тэрыторый, найбольш важкімі з якіх былі наступныя: Францыю вярнулі ў ранейшыя межы, Расія атрымала частку Варшаўскага герцагства (Царства Польскае), Аўстрыя зноў стала ўладарыць у Венецыянскай вобласці, Ламбардыі і Ціролі, Бельгія была далучана да Нідэрландаў, Прусія атрымала тэрыторыі Саксоніі, Вестфаліі і Рэйнскай вобласці, Швейцарыя была абвешчана нейтральнай дзяржавай. Калі спраецыруем на сёння, то за гэты час са згаданых дзяржаў толькі Швейцарская канфедэрацыя захавалася ў амаль нязменным выглядзе да нашых дзён. Тым больш, што ніякіх суверэнных Чэхій, Харватый, Славеній, Эстоній і многіх іншых паважаных сёння краін тады і блізка не было. Праз сто гадоў пасля Першай сусветнай вайны надышоў час распаду шэрагу імперый і значнага перакроення тэрыторый. Перастала існаваць Германская імперыя, якую замясціла Ваймарская рэспубліка, адышла ў нябыт Аўстра-Венгерская імперыя, якая (...) |