Ніва № 32 (3613), 10 жніўня 2025 г.
Музей бурлівай гісторыі і лёсу Ежы ПапялушкіУршуля ШУБЗДА«Акопаў ужо не выкінуць з картаў», — падкрэсліў бургамістр Сухаволі ў роднай вёсцы Ежы Папялушкі. 31 ліпеня прайшла тут прэс-канферэнцыя, прысвечаная Музею блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі, які мае быць адкрыты ўжо праз два гады. У час сустрэчы быў перададзены ўчастак пад будову музея. У прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі ваяводскія і мясцовыя ўлады. Бургамістр Сухаволі Міхал Матыскель падкрэсліў, што гэта вельмі важная інвестыцыя як для лакальнай супольнасці, так і для жыхароў усёй краіны. — Айцец Ежы, капелан «Салідарнасці», непахісны. Ён нарадзіўся тут, і цяпер музей вяртаецца ў Акопы. Мы вельмі рады, бо для нас гэта таксама імпульс для развіцця. Будзе сюды прыязджаць больш груп пілігрымаў і турыстаў. І, што ж, Сухаволя і Акопы, дзякуючы айцу Ежы ніколі не будуць сцёртыя з карты свету. Пасол Кшыштаф Трускаляскі падкрэсліў, што музей будзе не толькі сімвалам цяжкай барацьбы за свабоду, але таксама салідарнасці. — Дзякуючы такім героям, як Ежы Папялушка, гэтая інвестыцыя стала магчымай, — сказаў пасол Кшыштаф Трускаляскі. — Праз два з паловай года мы, як Падляшскае ваяводства, зможам пахваліцца тым, што менавіта тут, побач з сямейным домам айца Ежы, будзе створаны музей, які дэманструе рэальнасць такога значнага для Польшчы часу. Ён таксама будзе сімвалам салідарнасці ў Падляшскім ваяводстве, дзе героі таксама змагаліся за свабоду Польшчы. Дзякую сям’і і (...) |