Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.

Місіянер у Савеце старэйшын

Арцём РЫСЬ

Місіянер на пасяджэнні Савета старэйшын пачаў прамову з нечаканага і нязвыклага нават для свайго стылю пытання. Яно прагучала як стрэл у доме састарэлых. Ды так моцна, што і прысутныя тут састарэлыя яго пачулі ясна, нібы пад вухам пальнула.

— А ці ўсе тут разумеюць, што з чатырох літар Д, У, П, А, нельга скласці шасцілітарнае слова ШЧАСЦЕ? — запытаў Місіянер.

Прысутныя адразу сціхлі ад нечаканасці, ажно было чутна, як за акном праляцеў жук. А здавалася самалёт. Прамоўца даў неапазнанаму лятальнаму аб’екту аддаліцца на бязгукавую адлегласць і ўпэўнена працягваў:

— Здаецца, што сёння менавіта такая падача пытання найбольш адпавядае разуменню сітуацыі, у якой мы знаходзіліся да майго прыходу. І што не трэба губляць сілы на спробы напісаць шасцілітарнае слова шляхам перамены месцамі тых чатырох літар, якія маем у наяўнасці. Адразу бачна, што яно не адпавядае колькасці клетачак красворда. Каб атрымаўся жаданы вынік, трэба ад пачатку змяніць зыходныя даныя. Ці клетачак паменшыць, ці літар дабавіць, прычым патрэбных для пастаўленай задачы.

Савет старэйшын у поўным складзе разявіўся як па камандзе так, што кожнаму ў рот можна было заехаць танкам. Для ўражлівых увогуле магло здацца, што расчыненыя дзверы ў вялікую залю пасяджэнняў выглядалі меншымі, чым гэтыя бюсты з адвіслымі сківіцамі, якія нагадвалі ракетныя шахты верагоднага супраціўніка прыгатаваныя да баявога залпу. А выступ Місіянера (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF