Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.
«Я з Падляшша, — я беларус?» (ч.ІІ)Міхал ІВАНЮКДыскусія была напоўнена пытаннямі з аўдыторыі. Адзін з эмігрантаў і падарожнікаў па свеце Аляксандр Гойшык задаў пытанне што ўтрымлівае беларускую меншасць ад асіміляцыі і нашто патрэбна беларусам Беласточчыны беларушчына. Адказаў Алег Латышонак: — Мы беларусы не толькі таму, што так трэба, але і таму, што не можам жыць інакш, і нас так выхавалі. Ёсць сучасныя беларускія палітыкі, якія здзіўляюцца, навошта нам патрэбная гэтая беларуская мова, але наша мова ні для чаго не патрэбная, яна проста ўнутры нас. Вось як я гэта бачу. А вось як на гэтае пытанне адрэагаваў Мікола Ваўранюк: — Калі разглядаць гэта як карысць, то беларускасць нам ніякай перавагі не дае, але я адсылаю вас да кнігі Ларысы Геніюш. Для нас гэта не модна, а родна. Сучасная беларуская нацыя стварыла мову, і як бы мы на гэта не глядзелі, гэта, безумоўна, не адзіны крытэрый. Але менавіта мова пабудавала нацыю, і гэта тое, што звязвае мяне з маімі продкамі, але і з маімі дзецьмі. Гэта мой самы блізкі свет, і я не збіраюся яго мяняць, а паколькі свет змяняецца, — ён будзе змяняцца заўсёды, — я жыву ў ім, і, магчыма, не паспяваю за ім, але я не збіраюся нічога мяняць. Вось як на гэтае пытанне адказаў Яраслаў Іванюк: — Два гады таму, калі ў Беларусі заблакавалі сайт Kamunikat.org, мне задаў пытанне журналіст з «Будзьмы»: «Яраслаў, чаму ты, паляк па паходжанні, займаешся беларускай літаратурай?» (...) |