Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.
Гальяш Леўчык і Зоська ВерасСяргей ЧЫГРЫНБеларускі паэт, калекцыянер, мастак, музыкант, грамадскі дзеяч Гальяш Леўчык (Ілья Ляўковіч, 1880-1944) быў родам са Слоніма. Але меў аднапакаёвую кватэрку ў Варшаве. З 1908 года Гальяш Леўчык пачаў друкавацца ў газеце „Наша ніва”. А ў 1912 годзе ў Вільні выйшаў яго першы паэтычны зборнік „Чыжык беларускі”. Да 100-годдзя пісьменніка ў Мінску быў выдадзены яго невялікі зборнік твораў „Доля і хлеб” (Мінск, 1980). А ў 2024 годзе разам з Юрасём Бачышчам мне пашанцавала выдаць літаратурную спадчыну Гальяша Леўчыка „Божая ліра”. У Слоніме Гальяш Леўчык меў невялікую хатку на вуліцы 3-га Мая. Да яго ў горад над Шчарай прыязджалі многія беларускія дзеячы. Гасцявалі ў яго хатцы мастак Язэп Драздовіч, фалькларыст і кампазітар Антон Грыневіч, пісьменнік Міхась Лынькоў, святар Адам Станкевіч і нават заязджаў у 1939 годзе Янка Купала. Дарэчы, у Варшаву Гальяш Леўчык трапіў у 1904 годзе. Там уладкаваўся на працу чарцёжнікам у гарадскі магістрат і наведваў лекцыі ў школе мастацтваў. За гэты час Леўчык знаходзіць у Варшаве шмат беларусаў, знаёміцца з імі, арганізоўвае сустрэчы, ладзіць вечарыны. Самым дарагім госцем у Варшаве для яго была пісьменніца, лексікограф, публіцыстка, перакладчыца, асветніца і грамадская дзяячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая, 1892-1991). Упершыню ў Варшаву Людвіка прыехала восенню 1913 года на курсы. Але перш чым трапіць туды, яна моцна перажывала, што там няма (...) |