Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.

Фэст здароўя ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўцы і наваколлі жыве многа людзей у пенсіённым узросце, якія наогул часцей патрабуюць лекарскай дапамогі. Апошнім часам штораз часцей лечацца таксама асобы, якім яшчэ асталіся дзясяткі гадоў да выхаду на пенсію і каб ім пазбегнуць многіх хвароб, патрэбныя прафілактыка і здаровы лад жыцця. У гэтым напрамку пачало дзейнічаць Гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія і стала ладзіць фэсты здароўя. У Гайнаўскім доме культуры і перш за ўсё вакол яго будынка 15 чэрвеня быў арганізаваны ХІІІ Фэст здароўя. Так, як было ў мінулых гадах, прыбылі на фэст старэйшыя асобы і гайнавяне сярэдняга ўзросту. Увагу прыцягвалі дзеткі, якія прыйшлі з маладымі бацькамі. На фэсце здароўя было многа прафілактыкі, была магчымасць купіць здаровае харчаванне. Дзеткам прапанавалася многа руху, а публіцы — перш за ўсё беларускія песні і танцы.

Фэст здароўя на пляцоўцы за Гайнаўскім домам культуры адкрыла Люцына Рушук — старшыня Гайнаўскага аддзялення Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, якое дзейнічае пры Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. Сярод публікі былі бургамістр Гайнаўкі Ірэнэуш Кендысь, войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч, войт Дубіцкай гміны Лявон Малашэўскі, дарадца Падляшскага маршалка па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Аляксандр Васылюк, дэкан гайнаўскай акругі мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч і іншыя святары. Штораз часцей ідзе змаганне з хваробамі — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF