Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.
У Белавежы яшчэ раз пра аўтакефаліюУля ШУБЗДА«Вакол нашай ідэнтычнасці» — гэта загаловак сёлетняй канферэнцыі, якая прайшла 19 ліпеня ў Белавежы. Такім чынам Таварыства «Русь» працягвае традыцыю, заснаваную Анатолем Адзіевічам, які быў таксама адным з заснавальнікаў мясцовага скансэна. Менавіта тут, у клуні, прайшлі даклады, дыскусіі і выступы калектываў. Як штогод, канферэнцыя пачалася са святой літургіі, якую ўзначаліў настаяцель прыхода ў Белавежы. Супольны малебен за супакой тых, якія адышлі ў лепшы свет, сабраў вакол царквы многа людзей. Не толькі словы настаяцеля, але таксама пах скошанай травы ўводзіў у другую частку канферэнцыі, якая праходзіла пад загалоўкам «Вакол нашай ідэнтычнасці». Хаця год таму ў Польшчы адзначалася сотая гадавіна аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, таксама ў час сёлетняй канферэнцыі, ладжанай Таварыствам «Русь», закраналася тэма сітуацыі Царквы ў міжваенны перыяд. Менавіта першы даклад быў прысвечаны тэме абставін узнікнення аўтакефаліі, аб чым гаварыў Пётр Савіцкі. Загаловак даклада: «Пазіцыя епіскапа Беластоцкага Уладзіміра (Ціханіцкага) адносна працэсу аўтакефалізацыі Праваслаўнай Царквы ў Другой Рэчы Паспалітай». — Уладыка Уладзімір Ціханіцкі апынуўся ў час бежанства ў Маскве, але вярнуўся ў Гродна, — сказаў Пётр Савіцкі. — Менавіта ён выступаў супраць аўтакефаліі. Быў ён, пасля ўладыкі віленскага, галоўным апанентам мітрапаліта Георгія Ярашэўскага. Уладыка Ціханіцкі не выступаў (...) |