Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.

Фэст «Калаўротак» — фестываль мясцовых культур

Міхал ІВАНЮК

Трасцянка, Сацы і Пухлы — тры вёскі ў гміне Нарва, якія адносяцца да так званага маршруту «Краіна адчыненых аканіц», стануць месцам правядзення зусім новага фестывалю на культурнай карце Падляшша ў апошнія два выхадныя ліпеня (19-20 і 26-27) і адзін выхадны жніўня (14-15). Фестываль «Калаўротак» гэта не проста музычная ці нават культурна-мастацкая падзея. Гэта таксама свята жыцця мясцовай супольнасці і яе культуры ў розных формах. Ён таксама звяртаецца да наведвальнікаў і жыхароў, каб паказаць і падзяліцца тым, што для іх самае каштоўнае, каб кожны мог адкрыць для сябе ўнікальнасць «Краіны адчыненых аканіц».

— Мы з Мазур, але прыехалі прама з Вроцлава. Пра фестываль «Калаўротак» мы даведаліся з плаката, калі хацелі наведаць «Краіну адчыненых аканіц». Мы заўважылі плакат на аўтобусным прыпынку, які абвяшчаў, што будзе выступаць гурт «Гайда Банда». Мы прыхільнікі і «Гайда Банда» і «Св@да і Нічос», даўно слухаем народную музыку, няхай гэта будзе спалучэнне з электронікай. Мы адкрылі для сябе «Сваду і Нічос» дзякуючы бацькам, якія прыязджалі сюды ў мінулым годзе на фестываль вулічнага тэатра «Вертэп». З таго часу іх слухаем. Мы былі рады наведаць сённяшнюю музычную прагулку і патанцоўку, — распавялі перад пачаткам фестывалю ў нядзелю Оля і Патрык, якім за дваццаць гадоў, пра сваю матывацыю прыехаць у Трасцянку. Я сустрэў іх на аўтобусным прыпынку побач з домам № 37, дзе павінен быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF