Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.

Białowieża Forest. План гатовы

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Аб’ект «Белавежская пушча» знаходзіцца ў Спісе Сусветнай спадчыны з 1979 года. Белавежская пушча — апошні першабытны лес у еўрапейскіх нізінах. Гэта ўнікальнае месца, важнае з пункту гледжання захавання біяразнастайнасці, прытулак для многіх рэдкіх відаў. У 1979 годзе ў гэты спіс была ўнесена польская частка пушчы, а ў 1992 годзе — беларуская частка, і яна стала трансгранічнай. У 2014 годзе яе межы былі зменены, згодна з якімі ўчастак з польскага боку мае 56,6 тыс. га, а з беларускага — 82,3 тыс. га. У цяперашні час трансгранічная тэрыторыя «Белавежская пушча» мае 142 тыс. га, а буферная зона — 166,7 тыс. гектараў.

Распрацоўкі гэтага плана патрабуе ад Польшчы ЮНЕСКА. Ён павінен вызначыць дзеянні на шмат гадоў дзеля захавання Пушчы для будучых пакаленняў. Кожны аб’ект у Спісе Сусветнай спадчыны павінен мець такі дакумент; у Белавежскай пушчы яго пакуль не было. Першы праект плана быў гатовы ў канцы 2023 года. Пасля змены ўлады ў выніку парламенцкіх выбараў працы былі працягнуты (у рамках другога этапу праекта). Тады план быў дапоўнены, сярод іншага, інфармацыяй, звязанай з будаўніцтвам 186-кіламетровага ўчастка мяжы з Беларуссю — плота (у тым ліку ў Белавежскай пушчы). Таксама быў абноўлены план пажарнай аховы. Намеснік міністра клімату Мікалай Даражала заявіў у Сейме ў траўні, што план будзе апублікаваны ў бягучым квартале і будзе «прыродаахоўным», абвясціў таксама, што хацеў бы, каб уся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF