Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.

Засталося пяць гадоў?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

27 ліпеня мінула роўна 35 гадоў з дня, калі яшчэ Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Праз год — 25 жніўня 1991 года гэты дакумент атрымаў канстытуцыйны статус. Важнейшую дату найноўшай гісторыі — 27 ліпеня — адзначалі на дзяржаўным роўні з 1992-га па 1995-ы год. У гэты перыяд краіна атрымала новую назву, вярнула гістарычныя дзяржаўныя сімвалы, прыняла Канстытуцыю краіны і абрала першага прэзідэнта Беларусі. 19 верасня 1991 года быў прыняты закон пра назву Рэспублікі Беларусь. Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнай сімволікай.

Але ў 1996 годзе кіраўнік дзяржавы Лукашэнка пасля незаконнага антыканстытуцыйнага рэферэндуму самавольна і абсурдна перанёс свята на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў. Сённяшнія дзяржаўныя органы прывязваюцца цэлы час да гэтага 3 ліпеня (хоць на той момант значная тэрытарыяльная частка цяперашняй Беларусі яшчэ заставалася пад нямецкай акупацыяй) і фактычна не адзначаюць і нават ігнаруюць дату 27 ліпеня 1990 года. Зразумела чаму. У тых людзей, якія зараз кіруюць краінай, няма ні дзяржаўнага мыслення, ні ніякіх беларускіх каштоўнасцей. У сваіх дзеяннях яны кіруюцца выключна прагай нажывы, страхам і жаданнем дагадзіць тым, хто стаіць вышэй іх, каго яны баяцца, тым, хто можа ў кожны момант узвысіць іх альбо апусціць. Зразумела, што ў гэтых цяперцаў няма ніякага праекта будучыні, уся іх ідэалогія і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF