Ніва № 31 (3612), 3 жніўня 2025 г.
Гэй, «Сяброўская» бяседа ў 25 раз!Міра ЛУКШАПісала Гандзя Садоўская з Валіл-Двара, гаспадынька з «Алебабак»: Гэй, «Сяброўская бяседа», у Гарадку пад голым небам, гэй, «Сяброўская бяседа», усім нам гуляць трэба! Па-сяброўску заспяваем, па-сяброўску загуляем. Будзя — чарка на пасашок і салёны агурок, будзя дзядзька-беларус, што ў яго пасівеў вус. Хай культура беларуска расцвітае як вясною ў садзе грушка. Вялікія бравы і многая лета арганізатарам і спонсарам за гэта, што нам забаву зафундавалі і цяжка папрацавалі. — Ёсць чым цешыцца і хваліцца, бо сёлета мы як гміна атрымалі дафінансаванне на розныя інвестыцыі, якія нам патрэбныя. І нашы імпрэзы маюць шанцы на развіццё, — як заўжды радаваўся гміннымі дасягненнямі шматгадовы войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша, які аж стаміўся, перачытваючы прозвішчы гасцей, палітыкаў, чыноўнікаў, самаўрадаўцаў. Таксама мундуровых, на самым уступе ўспомніўшы найшаноўных святароў. Быў нават новы міністр сельскай гаспадаркі РП! Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца: Гарадоцкая гміна і Гмінны цэнтр культуры — Дом культуры іфмя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку, а рэалізаваны дзякуючы гранту міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, а таксама шматлікіх фірм — камунальных і іншых, дзякуючы якім імпрэза была відная, багатая і цікавая. Заданне было прафінансавана таксама Беластоцкім паветам. А легендарная сустрэча — нагода добра пагуляць, адпачыць, прыгадаць і разгадаць сямейныя і суседскія легенды і (...) |