Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.

У Мокрым фэст беларускай песні

Міра ЛУКША

— Я хачу прызнацца, што ў мяне ёсць «Зорка» пяцідзесяцігадовай даўнасці, — кажа ўдзельніца фэсту ў вёсцы Мокрае Бельскай гміны 13 ліпеня Гражына Сахарчук. — Там ёсць здымак мой і калегі, каля школы ў Дубінах, на лавачцы. Ды і школы няма, і калегі няма, засталася толькі родная песня. І байкі забава! Мне аж сэрца застукала...

На беларускі народны фэст у вёсцы Мокрае Бельскай гміны запрасілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства, войт гміны Бельск-Падляшскі (які родам з Мокрага) і солтыс вёскі Веслава Баена. Мерапрыемства сарганізавана дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Летась беларускі фэст у Бельскай гміне прайшоў у Плёсках. «Я задаволены, што Мокрае сёння сухое, — жартуе старшыня БГКТ, — і спадзяемся, што да раніцы дождж нікога не пражане». І хоць хмары таўкліся над доўгай вёскай, лілі па наваколлі, над Мокрым упала адно пару кропель! Над прыгожай, дагледжанай, зялёнай вёскай на старадаўнім каралеўскім шляху, пра якую запісы маюцца з 1450 года.

Мокрае ўзнікла ў рамках Боцькаўскай маёмасці, якая належала Сапегам. Яе назоў упамінаецца ў 1577 годзе. Лёсы вёскі такія ж як і недалёкіх Кнарыд. Кнарыды разам з Мокрым былі вылучаны з Боцькаўскіх маёмасцей і з часам сталі часткай маёмасці Кнарыды-Падлесныя, якія належалі на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў да сям’і Корсакаў. Адзін з іх быў царскім генералам. Раймунд Корсак у міжваенны перыяд засядаў у радзе гміны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF