Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.

Фотаархіў — друкуецца ўпершыню. Ідуць беларусы: Стаповіч, Казлоўскі, Каруза...

Сяргей ЧЫГРЫН

Гляджу і не магу наглядзецца на гэты рэдкі і стары фотаздымак. Што за прыгажуня крочыць з хлопцамі — не ведаю. А вось юнакоў пазнаю адразу: прыгожыя, таленавітыя, модныя, маладыя! Злева направа — Альбін Стаповіч, Уладзіслаў Казлоўскі і Павел Каруза. 1920-я гады. Сто гадоў таму...

Грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, музыказнавец, кампазітар, крытык, выдавец, публіцыст Альбін Стаповіч (1894-1934) паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў з Віленшчыны. Быў родным братам паэта Казіміра Сваяка.

Альбін Стаповіч вучыўся ў Віленскай музычнай школе імя Монтвілы. На творчае станаўленне яго асобы аказаў уплыў кампазітар Людамір Рагоўскі, які працаваў настаўнікам у школе і адкрыў юнаку багацце і прыгажосць народна-песеннай творчасці беларускага народа.

Пасля заканчэння школы Альбін працягваў вучобу на факультэце права Казанскага ўніверсітэта. Адначасова працаваў арганістам у мясцовым рымска-каталіцкім касцёле. У 1921 годзе (паводле іншых крыніц — у 1918 годзе) вярнуўся ў Вільню. Да 1924 года вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча. Выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. З сярэдзіны 1920-х гадоў уключыўся ў заходнебеларускае грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Сваё разуменне шляхоў развіцця беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF