Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.
Верныя слугі Кліо (ч.ІІ)Уладзімір АРЛОЎІсак Сербаў. „Вот он! — хаваючыся за спіны жандараў, паказаў чыгуначны кандуктар. — Явный шпион!” Праз хвілю з рук ужо вырвалі і разбілі „Кодак”. Старшы з жандараў разгарнуў пашпартную кніжку. „Исаак...сын Абрагама...Так ты к тому же — морда жидовская! Взять его!”. Так, ледзьве пачаўшыся, у 1911 годзе скончылася адна з першых экспедыцый сябра Расійскага геаграфічнага таварыства, выкладчыка 2-й Мінскай гарадской вучэльні Сербава, які тады пачынаў складаць сваю ўнікальную фальклорную фотатэку. „Шпіёна” хутка адпусцілі, заадно высветліўшы ягоную нацыянальнасць: беларуская сялянская сям’я Сербавых належала да пабожных праваслаўных вернікаў, і мужчыны ў ёй традыцыйна атрымлівалі біблейныя імёны. Шлях у навуку Ісаакі пачаў у Полацкай настаўніцкай семінарыі, пасля якой ён у 1918-м атрымаў дыплом найпрэстыжнейшага Маскоўскага археалагічнага інстытута. Да таго часу Паўночна-Заходні аддзел Геаграфічнага таварыства ўжо меў ад Сербава не меней за пяць тысяч фотаадбіткаў — плён ягоных рэгулярных экспедыцый. Невядома, ці ўсім кіраўнікам той, яшчэ імператарскай інстытуцыі ў Вільні былі даспадобы высновы Сербава з ягоных вандраванняў па „краіне дрыгавічоў і палешукоў”. Узгадайма партрэт беларуса, пакінуты расійскім паэтам Мікалаем Някрасавым (нібыта дэмакратычныя погляды не перашкодзілі яму прысвяціць хвалебную оду кату паўстанцаў-каліноўцаў Мураўёву-Вешальніку.) Як там у Някрасава ў ягонай (...) |