Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (95). ПрыстасаваннеАндрэй СЦЕПАНЮКЛетні час, які прадаўжаецца, разам з сонцам, дажджом, спёкай і невыноснай парнасцю, прыносіць таксама з сабою многа культурных імпрэз, якія ад многіх гадоў упісаліся ў краявід „нашага беластоцкага краю”. Традыцыйным стаў ужо нават фестываль „Тутака”, не гаварыўшы пра раскінутыя ў розныя месцы „Купаллі”, канцэрты „І тут жывуць людзі” ці традыцыйныя фэсты арганізаваныя БГКТ або гміннымі асяродкамі культуры. Мэты, якія ставяць перад сабой арганізатары тых жа спатканняў даволі розныя, але добра, што надалей прыцягваюць яны гледачоў. Дык без іх усё траціла б свой сэнс. Бо прынамсі некалькі разоў у год прыходзіць да кожнага падляшскага беларуса ахвота паслухаць „нашы песні”, спаткацца з людзьмі, якіх яшчэ не так даўно міналі ў дарозе ў родную вёску, або проста спатыкалі іх кожную нядзелю ў царкве. Не ведаю, ці многа з удзельнікаў тых жа культурных імпрэз штотыдзень задумваецца над сваімі каранямі, або шукае адказаў на такія пытанні як „хто я?”, ці прасцей „што я тут раблю?”, але без сумневу штораз менш адметнасці ад штодзённасці ў такія хвіліны адчуваецца. А тым, што многімі гадамі адрознівала таго кшталту спатканні ад той жа штодзённасці была мова. Рассеяныя ў польскім асяроддзі, прынамсі ў такія хвіліны маглі мы загаварыць на роднай гаворцы, ці на літаратурнай, з якой знаёміліся ў школе. І гэтая мова была нашым падмуркам, які стаяў дзясяткі гадоў і не здаваўся ніякім завеям ці (...) |