Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.
Крыначка — цудоўная крыніцаАляксей МАРОЗНядаўна ў Крыначцы каля Гайнаўкі закончыўся рамонт царквы святых братоў мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламіі і настаўніка Елеазара, які доўжыўся ад восені мінулага года. Па гэтай прычыне ў Гайнаўскім доме культуры адбылася канферэнцыя «Крыначка — цудоўная крыніца», прысвечаная гісторыі гэтага святога месца і яго значэння для мясцовага насельніцтва. Арганізатарам мерапрыемства быў Прыход Успення Прасвятой Багародзіцы ў Дубінах і Гайнаўскі дом культуры. Сабраных прывітаў і адкрыў мерапрыемства настаяцель Успенскага прыхода ў Дубінах мітрафорны протаіерэй Андрэй Буслоўскі. Сярод публікі былі самаўрадаўцы і свяшчэннікі з навакольных прыходаў. — Наша канферэнцыя папярэджвае асвячэнне царквы ў Крыначцы пасля яе рамонту. Гісторыя Крыначкі звязана з прыбыццём сюды ў ХІІІ стагоддзі манахаў з Кіева-Пячэрскай лаўры, якія ўцяклі перад татарамі. На адным з дрэў паказалася ікона Прасвятой Багародзіцы і ў тым месцы паставілі першую часоўню. Ёсць інфармацыя паломніка Усевалада Крастоўскага, які наведаў Крыначку ў 1872 годзе і апісаў гэтае месца. Пабываў ён тут у царкве святых Макавеяў, якая была збудавана ў 1848 годзе і падышоў да крыніцы, абкладзенай чатырма бярвеннямі і прыкрытай дахам. Сёння Гайнаўшчына гэта зямля звыш двухсот мясцовасцей, некалькіх дзясяткаў цэркваў і трох манастыроў, — сказаў мітрафорны протаіерэй Андрэй Буслоўскі. — Я сам або з дапамогай памочніка працавалі ў Крыначцы (...) |