Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.

Чаго не разумеюць беларусы

Васіль РОЗДУМ

Размова зноў пра ролю Балтыйска-Чарнаморскага рэгіёна, які пры ўмове афармлення яго ў нейкую лагічную і асэнсаваную сістэму, прынясе перавагі для ўсіх навокал, а не толькі для нас. Хоць для нас найперш. Дык ці разумеюць беларусы ролю самых сябе ў гэтым працэсе?

Сам рэгіён і так існуе геаграфічна. Але што з таго нам? Якая карысць і якая шкода?

Нам то, як кажуць, сам Бог загадаў тое зразумець. Бо нас гэта тычыцца напрамую. На коне стаіць не толькі дабрабыт, развіццё, але і выжыванне нацыі, як сама ідэя існавання нашай нацыі.

Ідэя такая ёсць. Не намі прыдумана, не нам і адмяніць. Усе ідэі ідуць звыш, і гэтая не выключэнне. А вось што для гэтага трэба, каб яе рэалізаваць?

А трэба, аказваецца, не так і шмат. Проста зразумець сваё месца ў гэтым сусвеце, сваю місію на зямлі і задачы, якія можам вырашыць толькі мы. У адваротным выпадку які сэнс нашага існавання.

А раз мы выжылі праз стагоддзі, нягледзячы на шматлікія спробы нас затушаваць як народ, ці асіміляваць у розных варыянтах, то і сэнс мусіць быць адпаведны. Значыцца мы, як і іншыя народы з падобнай гісторыяй, мусім выйсці ў праменях славы і выканаць сваю зямную задачу.

Палякі былі пазбаўлены дзяржаўнасці больш за сто год. Іспанія знаходзілася пад арабскай заваёвай стагоддзямі. А чаканне станаўлення такой краіны як Ізраіль лягло на калектыўны лёс яе народа больш чым на тысячагадовы перыяд.

Але ідэя сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF