Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.
Беларускі праліўМіраслаў ГРЫКАБеларусь — востраў. І не нашмат менш экзатычны, чым Тайвань. Аднак гэтыя «экзотыкі», з за свайго кліматычнага і культурнага размяшчэння, маюць іншае абгрунтаванне. Дэмаграфічна і па плошчы дзве краіны мала адрозніваюцца. Тайвань аддзелены ад суседняга Кітая, і не толькі геаграфічна, вузкім пралівам. На глобусе ён называецца «Тайваньскі праліў». На кітайскім глобусе ён «Кітайскі праліў». Нягледзячы на тое, што праліў паміж Расіяй і Беларуссю чыста абстрактнае паняцце, беларускія патрыёты ўпарта працягваюць маляваць яго на беларускім глобусе. Яго назва мае толькі тактычнае значэнне. Для беларускага аўтаномнага асяроддзя вельмі важна сцвярджаць сваю нацыянальную незалежнасць, — захоўваць сваю культурную, моўную, гістарычную і ментальную ідэнтычнасць, незалежна ад свайго геаграфічнага ці палітычнага месцазнаходжання. Назва «Беларускі востраў» спрашчае многія рэчы. Прынамсі, на ментальным узроўні. З-за такога размяшчэння беларусы не з’яўляюцца ні цалкам заходнееўрапейцамі, ні рускімі. Гэта пытанне іх гісторыі і гістарычных падзей. Гэта не менш датычыцца і Тайваня, які імперскі Кітай літаральна выціскае за межы міжнароднага парадку, каб забяспечыць сваю палітычную і эканамічную незалежнасць. Аднак у яго ёсць сакрэтная, ці хутчэй тайваньская, зброя стрымлівання ў рукаве. Гэта вытворчасць і экспарт складаных інтэгральных схем, якія задавальняюць 90% сусветнага попыту. Таму ваенны напад Кітая на Тайвань будзе раўназначны (...) |