Ніва № 30 (3611), 27 ліпеня 2025 г.

Пасля ста гадоў сацыялізму

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Неяк я ўжо звяртаўся да тэмы далёкай заакіянскай Аргенціны, да асобы яе кіраўніка Хаўера Мілея, які са снежня 2023 года займае пасаду прэзідэнта гэтай краіны, што падавалася многім з нас вельмі рамантычнай. 54-гадовы Хаўер Мілей — эканаміст, прадпрымальнік, цяпер яшчэ і палітык-рэфарматар. Акрамя ўсяго гэтага ён філосаф, які добра ведае гісторыю і рэлігійную літаратуру і кожны яго публічны выступ заслугоўвае асаблівай увагі. Сусветныя медыя, на жаль, не любяць такіх яркіх асоб, якія выбіваюцца з рамак усталяваных норм і пераважна замоўчваюць іх погляды і дзейнасць. А між тым пад кіраваннем Мілея Аргенціна рэфармуе сваю дзяржаву, сістэму падаткаабкладання і, здаецца, паспяхова выкараскваецца пасля больш чым ста гадоў крызісаў і заняпадаў.

Лібертарыянец паводле поглядаў Мілей сцвярджае, што для таго, каб памяняць сітуацыю ў яго краіне, якая больш ста гадоў ішла альбо не туды, альбо ўсляпую, ёсць тры франты змагання і дзейнасці. Гэта сфера кіравання, дзе трэба рабіць рэформы, палітычны кірунак, дзе трэба выбудоўваць інстытуцыянальную ўладу, каб зрабіць згаданыя рэформы магчымымі і фронт культурнага змагання, дзе трэба змагацца за прасоўванне ідэй свабоды і за паразу ідэй сацыялізму. Апошні кірунак найбольш цяжкі з усіх. На думку Мілея, левая сацыялістычная ідэя апошнія дзесяцігоддзі дамінавала не толькі ў Аргенціне, але і ў бальшыні так званых развітых краін і захапіла мільёны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF